Асноўнымі мэтамі дзейнасці Установы з'яўляюцца:
забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы дзіцяці ранняга і дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з яго узроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі; фарміраванне ў выхаванцаў маральных нормаў, садзейнічанне набыццю імі сацыяльнага вопыту.
Для выканання мэт дзейнасці ўстанова рэалізуе наступныя задачы:
ахова жыцця і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя выхаванцаў; забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы выхаванца ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі; фарміраванне ў выхаванцаў маральных нормаў, кампетэнцый, неабходных для набыцця сацыяльнага вопыту; падрыхтоўка да працягу адукацыі; аздараўленьне.
Асноўнай функцыяй ўстановы дашкольнай адукацыі з'яўляецца стварэнне ўмоў для:
навучання і выхавання, ранняй сацыялізацыі выхаванцаў;
засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі на даму для выхаванцаў, якія па медыцынскіх паказаннях пастаянна не могуць наведваць установу дашкольнай адукацыі;
атрымання адукацыі выхаванцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказання ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;
фізічнага, сацыяльна-маральнага, асобаснага, пазнавальнага, маўленчага і эстэтычнага развіцця выхаванцаў;
фарміравання ў выхаванцаў грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці, асноў патрыятызму, традыцыйных каштоўнасных установак;
далучэння выхаванцаў да агульначалавечых каштоўнасцей і сучасных традыцый; развіцця ў выхаванцаў агульных і спецыяльных здольнасцяў да розных відах дзейнасці і творчасці;
выяўлення і развіцця індывідуальных схільнасцей выхаванцаў і іх інтэлектуальна-творчага патэнцыялу;
забеспячэння пераемнасці дашкольнай і I ступені агульнай сярэдняй адукацыі